Паважаныя кліматычныя скептыкі, чаму мы ніколі не размаўляем?

Паважаныя кліматычныя скептыкі, чаму мы ніколі не размаўляем?

З-за змены клімату наша планета знаходзіцца ў страшнай небяспецы. Тэмпература расце, а бедныя белыя мішкі...

 

Проста жартуем. Мы дарослыя людзі, і мы ведаем, што амаль немагчыма змяніць меркаванне іншага чалавека. Вы не верылі ў змяненне клімату, перш чым адкрываць гэтую старонку. Вы не паверыце ў змяненне клімату i пасля таго як пакiнеце гэтую старонку. І мы і вы гэта ведаем.

 

Тым не менш, ёсць сапраўды важкія прычыны, чаму хардкорны кліматычны скептык, павінен разгледзець пытанне аб кампенсацыі сваіх палётаў. Калі задумацца то, кліматычныя скептыкі і зялёная энергія з'яўляюцца натуральнымі саюзьнікамі. Дональд Трамп павінен кампенсаваць свае палёты. І Руперт Мердок таксама. І Сара Пэйлін. Вось чаму.

 

Зялёная энергія спрыяе палітычнай стабільнасці і міру

Выкапні віды паліва, асабліва нафта і газ, фінансуюць міжнародны тэрарызм.

 

Больш за тое, даходы ад продажу нафты і газу спрыяюць развіццю аўтарытарызму ў багатых рэсурсамі краінах (крыніца). І аўтарытарныя краіны з трыльёнамі даляраў ад экспарту выкапнёвага паліва маюць тэндэнцыю быць нашмат менш мірнымі і стабільнымі, чым ліберальныя дэмакратыі.

 

За кошт кампенсацыі вашых палётаў і падтрымкі праектаў у галіне зялёнай энергіі ва ўсім свеце вы памяншаеце залежнасць нашай планеты ад выкапнёвага паліва - і тым самым робіце яе больш мірнай.

 

Былы кіраўнік ЦРУ Джэймс Вуслі патлумачыў, чаму ён ездзіць на гібрыднай машыне: «У мяне наклейка на заднім бамперы майго Prius, якая абвяшчае: «Бэн Ладэн ненавідзіць гэтую машыну». Калі б Бэн Ладэн быў жывы сёння, ён ненавідзеў бы CarbonFreeTravel нават больш, чым Prius спадара Вуслі.

Зялёная энергія спрыяе развіццю высокатэхналагічных галін замест (низкатэхналагiчных) петракратаў

Велізарная частка даходаў ад нафты, газу і вуглю паступае карумпаваным урадам і алігархам. У той жа час паступлення ад ветраных турбін і сонечных панэляў паступаюць у працавітыя тэхналагічныя кампаніі па ўсім свеце.

 

Кожны раз, калі вы падтрымліваеце праекты ў галіне зялёнай энергетыкі, вы забіраеце грошы ў адных з самых непрыемных людзей у свеце і перадаеце іх адным з самых разумных людзей у свеце. Вы падтрымліваеце чыстыя тэхналогіі ў сваёй краіне. Вы робіце зялёныя тэхналогіі ўсё больш даступнымі, у той жа час робячы тыранаў і тэрарыстаў слабей і слабей.

 

Мудры выбар.

Змяненне клімату абстрактна і ў значнай ступені нябачна. Аднак гэтага нельга сказаць аб забруджванні паветра.

Электрастанцыі на выкапнёвым паліве забруджваюць паветра, і нашы дзеці хварэюць. Па дадзеных Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, забруджванне паветра прыводзіць да 200 000 ранніх смерцяў кожны год толькі ў ЗША.

 

Гэтыя смерці могуць здацца занадта абстрактнымі. Вось больш канкрэтны прыклад. Большасць людзей ведаюць, што цяжарным жанчынам варта пазбягаць ўжывання тунца. Навошта? Паколькі ў тунцу змяшчаецца шмат ртуці – надзвычай таксічнага металу (крыніца). І гэтая ртуць небяспечная не толькі для цяжарных жанчын. Знакаміты матывацыйны гуру Тоні Роббінс (вельмі вялікі і моцны хлопец) ледзь не памёр ад атручвання ртуццю з-за сваёй дыеты, багатай морапрадуктамі (крыніца).

 

Але адкуль узялася ўся гэтая ртуць? Адказ кароткі і просты: вугаль. Большая частка ртуці, якую вы выяўляеце ў морапрадуктах, паступае ад электрастанцый, якія працуюць на вугалі, у Індыі і Кітаі.

 

За кошт кампенсацыі вашых палётаў і падтрымкі праектаў у галіне зялёнай энергіі вы робіце паветра, якім вы дыхаеце чысцей, а ежу, якой вы харчуецеся здаравей.

 

Амэн.

 

 

Пачніце мяняць свет самі, не спадзеючыся на нейкіх там чыноўнікаў

Ёсць шмат людзей, якія не падтрымліваюць барацьбу са змяненнем клімату не таму, што яны не вераць у навуку, якая пацвярджае гэтыя змены, а таму, што яны ненавідзяць празмернае ўмяшальніцтва дзяржавы ў жыццё людзей. Яны лічаць, што змяненне клімату з'яўляецца змовай бюракратаў, якія спрабуюць атрымаць палітычную і эканамічную ўладу за кошт працавітых прадпрымальнікаў.

 

Большая частка нашай каманды з Усходняй Еўропы, і мы цудоўна ведаем, наколькі разбуральнымі і паралізуючымi могуць быць дзеянні ўрада. У той жа час мы цвёрда верым ва ўсё тое, што мы напісалі на гэтай старонцы і ў іншых месцах на нашым сайце.

 

І па гэтай прычыне мы хочам даць вам інструмент для барацьбы за чыстае паветра і больш бяспечны, больш стабільны свет. Перш, людзі належылі на свае ўрады і міжнародныя арганізацыі, у тым, каб ажыццявіць якія-небудзь значныя рэчы.

 

Але цяпер яны могуць, нарэшце, дзейнічаць самі.

Мы прапусцілі добры аргумент? Ці некаторыя з нашых існуючых аргументаў поўнае ла*** но? Калі ласка, дайце нам ведаць!